| Да візіту Мітрапаліта Кандрусевіча парафія Маці Божай Ружанцовай адкрывае сайт |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 21.12.2012 16:50 |
|
Сутрэча з сем'ямі Мінска пройдзе ў рамках праграмы калядных сустрэч, якія арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч праводзіць з касцёльнымі супольнасцямі і групамі, а таксама прадстаўнікамі грамадскасці. Падчас гэтай жа літургіі беларускія каталіцкія скаўты даставяць у парафію Бэтлеемскі агонь. З нагоды сустрэчы з арцыпастырам парафія Маці Божай Ружанцовай таксама адкрывае парафіяльны сайт. http://loshyca.tau.by. Сардэчна запрашаем на аплатковую сустрэчу з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, а таксама праз інтэрнэт-старонку ў парафію Маці Божай Ружанцовай. Галіна Абакунчык |


У нядзелю, 23 снежня, парафію Маці Божай Ружанцовай у Мінску наведае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх узначаліць святую Імшу ў 12.00, пасля якой адбудзецца сустрэча з сем'ямі горада Мінска і дзяленне аплаткай.
для друку