Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Спрашчаецца працэдура далучэння англіканскіх вернікаў да супольнасці Касцёла
Святы Айцец
20.10.2009 16:02

20 кастрычніка 2009 г. Кангрэгацыя Веравучэння абвясціла апостальскую канстытуцыю Святога Айца Бэнэдыкта XVI, у якую ўключана спецыяльнае паведамленне для прадстаўнікоў Англіканскай Царквы, што жадаюць перайсці ў Каталіцкі Касцёл. Паводле гэтага паведамлення спрашчаецца працэдура далучэння англіканскіх вернікаў да супольнасці Касцёла.

Масавы выхад вернікаў з Англіканскай Царквы пачаўся пасля серыі скандалаў, звязаных з ліберальнымі поглядамі некаторых аддзяленняў Царквы на магчымасць прыняць святарскае пасвячэнне для жанчын і гомасексуалістаў. Колькасць англіканскіх вернікаў, што жадаюць далучыцца да супольнасці Касцёла, на сённяшні момант дасягае 400 тысяч.

Як адзначаецца ў паведамленні, былым англіканскім вернікам будзе дазволена «ўвайсці ў поўную еднасць з Каталіцкім Касцёлам, захоўваючы ў той жа час спецыфічныя элементы сваёй духоўнай і літургічнай спадчыны». У дакуменце заўважаецца, што англіканскі біскуп-ардынарый будзе выбірацца духавенствам, і ўказваецца магчымасць пасвячэння жанатых англіканскіх святароў.

У цэлым дакумент мае на мэце, з аднаго боку, дапамагчы былым англіканскім вернікам захаваць найбольш каштоўныя элементы сваёй літургікі і духоўнасці, а з другога — паклапаціцца аб тым, каб гэтыя вернікі і святары цалкам увайшлі ў супольнасць Касцёла.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.