Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння наведае ардынарыят для былых англіканаў
Рымская курыя
15.01.2013 10:55

У лютым прэфект Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Герхард Мюлер наведае ардынарыят для былых англіканаў у ЗША. Ардынарыят налічвае 28 святароў і 1600 свецкіх вернікаў у 36 супольнасцях.

«Гэты візіт для нас — вялікі гонар і выраз веры ў далейшае развіццё таго, што было дасягнута ў мінулым годзе», — падкрэсліў кс. Скот Хард, Генеральны вікарый ардынарыяту.

Па словах вікарыя, якія прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, у новай структуры Каталіцкага Касцёла ўдалося вырашыць такія праблемы, як утрыманне сем’яў былых англіканскіх пастараў. «Кожны англіканскі святар, які жадае стаць каталіцкім, павінен мець крыніцу даходаў на ўтрыманне сваёй сям’і», — дадаў кс. Хард.

Сёння дзейнічаюць тры ардынарыяты для былых англіканаў: у Вялікабрытаніі, Аўстраліі і ЗША.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.