Святы Айцец павіншаваў архіепіскапа Кентэрберыйскага з інтранізацыяй |
Святы Айцец |
21.03.2013 15:28 |
Папа Францішак павіншаваў архіепіскапа Кентэрберыйскага Джасціна Уэлбі з інтранізацыяй, якая адбылася 21 сакавіка. Святы Айцец скіраваў кіраўніку Англіканскай Царквы пасланне, у якім падзякаваў за «цёплыя словы» ў сувязі з яго абраннем на Святы Пасад. «Пастырскае служэнне — гэта заклік да шляху ў вернасці Евангеллю нашага Пана Езуса Хрыста», — адзначыў Пантыфік, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё. Святы Айцец запэўніў англіканскага іерарха ў сваёй малітве і папрасіў маліцца таксама за яго, каб мог адказаць на заклік, з якім Пан да яго звярнуўся. Папа адзначыў, што чакае магчымасці сустрэцца з новым архіепіскапам Кентэрберыйскім у бліжэйшай будучыні і жадае працягваць братэрскія адносіны, устаноўленыя яго папярэднікамі. (AG) |