У 2010 годзе Святы Айцец наведае Партугалію, Кіпр, Мальту і Вялікабрытанію |
Святы Айцец |
08.12.2009 11:49 |
У межах свайго візіту ў Партугалію, які адбудзецца з 11 па 14 мая 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Лісабон, Фаціму і Порта. У гэтым жа годзе запланаваны візіты Пантыфіка на Мальту, Кіпр і ў Вялікабрытанію. Падчас прабывання ў Лісабоне Святы Айцец будзе цэлебраваць святую Імшу на адной з галоўных плошчаў сталіцы Партугаліі. У Фаціме Папа прыме ўдзел у традыцыйных набажэнствах з нагоды гадавіны першага з аб’яўленняў Маці Божай, якое адбылося ў 1917 г. Перад падарожжам у Партугалію, 17–18 красавіка 2010 г., запланаваны візіт Пантыфіка на Мальту. У суботу 17 красавіка Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з уладамі Мальты і наведае Грот св. Паўла ў Рабаце. 18 красавіка, у нядзелю, Пантыфік будзе цэлебраваць літургію ў Фларыяне, а пасля сустрэнецца з моладдзю ў сталіцы Мальты Валеце. |