Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ва ўспамін св. Агнешкі Пантыфік благаславіў ягнят
Святы Айцец
22.01.2010 13:09

Па традыцыі, у дзень успаміну святой Агнешкі, панны і мучаніцы, 21 студзеня 2010 г., у капэле Урбана VIII у Апостальскім палацы Святы Айцец Бэнэдыкт XVI благаславіў некалькі ягнят, з воўны якіх пасля будуць сатканы паліі.

Палій (лац. pallium) — элемент літургічнага адзення ў выглядзе вузкай стужкі з белай авечай воўны з вышытымі чорнаю воўнаю крыжамі; на канцах — з абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі свінца. Насіць палій мае права Святы Айцец (падчас кожнай Літургіі), а таксама адзначаныя асаблівым гонарам іерархі Касцёла (толькі на вялікія святы). Палій Святога Айца сімвалізуе паўнату яго ўлады, палій арцыбіскупаў — паслухмянасць Папе і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду.

Паліі будуць ускладзены Папам на новых арцыбіскупаў — мітрапалітаў 29 чэрвеня гг., ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў. Самі ягняты з’яўляюцца сімвалам чысціні. Ягня — гэта таксама сімвал св. Агнешкі, рымскай дзяўчыны, якая, прагнучы цалкам прысвяціць сябе Хрысту, прыняла мучаніцкую смерць за веру.



Фота sibcatholic.ru

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.