Бэнэдыкт XVI наведае Іспанію і кансэкруе базыліку, створаную знакамітым архітэктарам |
Святы Айцец |
03.03.2010 17:32 |
6 лістапада Папа наведае Санцьяга дэ Кампастэла, дзе працягваецца Святы год. Гэтае месца культу св. апостала Якуба мае вялікае значэнне для ўсяго еўрапейскага кантынента. У наступны дзень, 7 лістапада, Святы Айцец наведае сталіцу Каталоніі Барселону, дзе ўзначаліць кансэкрацыю базылікі Саграда Фамілія, твор знакамітага архітэктара Антоніа Гаўдзі. Гэтая іспанская святыня з’яўляецца своеасаблівым актам веры — «казаннем у камені». У перыяд жыцця Антоніа Гаўдзі ў базыліцы, якая застаецца недабудаванай да сённяшняга часу, быў створаны ўсходні Фасад Нараджэння з трыма парталамі: Веры, Надзеі і Любові. Пасля смерці архітэктара анархісты знішчылі планы і праекты будаўніцтва святыні. |