Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец выказаўся з асуджэннем адносна тэрарыстычнага акту ў Маскве |
Святы Айцец |
31.03.2010 11:02 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў «глыбокі боль і катэгарычнае асуджэнне» ў адносінах да «лютых актаў насілля», якія адбыліся ў Маскве. У выніку тэрарыстычнага акту 29 сакавіка 2010 г. у маскоўскім метрапалітэне загінулі 39 чалавек, звыш 70 былі паранены. У тэлеграме да Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева Пантыфік паведаміў пра сваю салідарнасць, духоўную блізкасць і выказаў словы спачування сем’ям пацярпелых. Святы Айцец запэўніў таксама ў малітве за ахвяраў тэракту і тых, хто аплаквае смерць сваіх блізкіх.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.