| Апублікавана праграма візіту Бэнэдыкта XVI на Кіпр |
| Святы Айцец |
| 14.04.2010 11:40 |
|
Раніцай у пятніцу, 4 чэрвеня, Папа прыбудзе ў аэрапорт Пафаса, адкуль накіруецца ў храм святой Кірыякі (Хрысапаліціссы). Там Святы Айцец прыме ўдзел у экуменічнай малітве і выступіць са зваротам да прысутных. 5 чэрвеня Пантыфік сустрэнецца з Прэзідэнтам Кіпра Дзімітрысам Хрыстофіасам у Нікосіі. У гэты ж дзень на стадыёне школы св. Марона Папа сустрэнецца з кіпрскімі католікамі, а затым — з архіепіскапам Новай Юстыніяны і ўсяго Кіпра Хрызастомам ІІ, кіраўніком Кіпрскай Праваслаўнай Царквы. Вечарам Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць святую Імшу ў касцёле святога Крыжа ў Нікосіі. У літургіі прымуць удзел кіпрскае духавенства, кансэкраваныя асобы і прадстаўнікі каталіцкіх рухаў. |


З 4 па 6 чэрвеня 2010 г. адбудзецца візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Кіпр. Апостальская Сталіца абвясціла праграму візіту Пантыфіка.
для друку
Ватыканскае радыё