| «L’оsservatore Romano»: Бэнэдыкт XVI абвяшчае «свята ўваскрослага Хрыста» |
| Святы Айцец |
| 20.04.2010 12:12 |
|
Візіт Бэнэдыкта XVI на Мальту Джаванні Марыя Віян, які суправаджаў Пантыфіка, параўноўвае са святам. Па словах рэдактара выдання, Папа падобна таму, як чыніў гэта ўсе 5 гадоў, і падчас гэтага візіту «змог прамовіць да сэрцаў жыхароў Мальты, растлумачыўшы, што наступствы і зацікаўленасць у дзеянні, якія нараджаюцца з Евангелля, з’яўляюцца, падобна як у першыя стагоддзі хрысціянства, сапраўднай новай контркультурай». «У гэтым няспынным працэсе ачышчэння Каталіцкі Касцёл павінен даваць прыклад, што непасрэдна і робіць біскуп з таго дня, калі быў абраны наступнікам Пятра», — дадаецца ў артыкуле. Акрамя гэтага, як адзначае Джаванні Марыя Віян, галоўнае заданне Папы заключаецца ў тым, каб паўтараць кожнаму стварэнню, што Бог любіць яго. |


На цэнтральнае месца ўваскрослага Хрыста ў прапаведванні Святога Айца Бэнэдыкта XVI звяртае ўвагу ў чарговым нумары штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’оsservatore Romano» яго галоўны рэдактар Джаванні Марыя Віян. Артыкул ватыканскага выдання прысвечаны пілігрымцы Святога Айца на Мальту, што завяршылася ў нядзелю 18 красавіка 2010 г., і 5-й гадавіне абрання кардынала Ёзафа Ратцынгера на Святы Пасад, якая адзначалася ўчора.
для друку
Ватыканскае радыё