Распачаўся візіт Бэнэдыкта XVI у Партугалію |
Святы Айцец |
11.05.2010 11:32 |
Святога Айца суправаджаюць у падарожжы 29 чалавек, сярод якіх трое партугальцаў, якія працуюць у Рымскай Курыі: прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі на пенсіі кардынал Жазэ Сараіва Марцінш, сакратар Кангрэгацыі па справах Біскупаў арцыбіскуп Мануэль Мантэйра дэ Кастро і кс. прэлат Антоніо Фэрэйра да Коста з Дзяржаўнага сакратарыяту. Таксама разам з Пантыфікам падарожнічаюць Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ і Патрыярх Лісабонскі кардынал Жазэ да Круж Палікарпу, старшыня епіскапату арцыбіскуп Жоржы Артыга і каардынатар папскага візіту ў Партугалію біскуп Карлас Азэвэдо. |