Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI нагадаў аб місіянерскай прыродзе Касцёла
Святы Айцец
02.06.2010 12:09

Увечары 31 мая 2010 г., як і кожны год напрыканцы гэтага веснавога месяца, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыбыў да Грота Маці Божай у Ватыканскіх садах і звярнуўся да вернікаў, якія сабраліся там.

Папа нагадаў, што па самой сваёй прыродзе Касцёл з’яўляецца місіянерскім, а яго задача — гэта абвяшчэнне Евангелля «заўсёды і ўсюды, перадача веры кожнаму мужчыне і кожнай жанчыне». «Езус — сапраўдны і адзіны скарб, які мы можам даць чалавецтву», — дадаў Святы Айцец, падкрэсліўшы, што «людзі нашых часоў адчуваюць глыбокі сум па Ім, хоць часам ігнаруюць або адвяргаюць Яго». «Гэта Ён так патрэбны грамадству, у якім мы жывём, Еўропе і ўсяму свету», — адзначыў Пантыфік.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.