Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Заўтра распачнецца візіт Святога Айца на Кіпр
Святы Айцец
03.06.2010 14:08
Заўтра, 4 чэрвеня 2010 г., распачнецца апостальскі візіт Святога Айца на Кіпр. Гэта ўжо 16–е замежнае падарожжа за час Пантыфікату Бэнэдыкта XVI.

Падчас візіту запланаваны сустрэчы з разнастайнымі рэлігійнымі супольнасцямі Кіпра: праваслаўнай, мараніцкай, з каталіцкімі абшчынамі лацінскага і армянскага абрадаў. Сустрэча з прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла адбудзецца перад Спецыяльнай асамблеяй Сіноду Біскупаў для Бліжняга Усходу, правядзенне якой запланавана на 10 па 24 кастрычніка ў Ватыкане.

Каталіцкая супольнасць на Кіпры невялікая. На 2008 г. католікі складалі 3,5% ад агульнай колькасці насельніцтва.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.