Распачаўся візіт Папы на Кіпр |
Святы Айцец |
04.06.2010 11:52 |
4 чэрвеня 2010 г. распачалася трохдзённая паездка Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Кіпр. Самалёт Папы прыбыў у Пафас каля 14-й гадзіны. З 4 па 6 чэрвеня Пантыфік сустрэнецца з каталіцкімі біскупамі Блізкага Усходу, якім уручыць працоўны дакумент (Instrumentum laboris) Спецыяльнага Сіноду Біскупаў для гэтага рэгіёна, з прадстаўнікамі Праваслаўнай Царквы і мясцовымі вернікамі. Пасля цырымоніі вітання з удзелам Прэзідэнта Кіпра Дзімітрыса Хрыстофіяса Бэнэдыкт XVI накіруецца на экуменічнае набажэнства ў касцёле Агія Кірыякі ХІІІ ст. Папу суправаджае Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ і кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Улады Кіпра не выключаюць, што супраць візіту Папы можа пратэставаць частка праваслаўных грэкаў. Да прыезду Пантыфіка падрыхтаваны меры бяспекі. |