| «L’Osservatore Romano»: візіт Папы на Кіпр — поспех, які варта запомніць |
| Святы Айцец |
| 08.06.2010 13:27 |
|
У каментарыі, падсумоўваючым падарожжа Пантыфіка, рэдактар штотыднёвіка спасылаецца на словы Бэнэдыкта XVI, прамоўленыя ім падчас сустрэчы з жыхарамі вострава. «Гэтае 16-е замежнае падарожжа за час Пантыфікату Папы, выразна прадстаўленае як працяг падарожжа ў Святую Зямлю, было важным найперш для гэтага міжземнаморскага вострава, які святкуе 50-годдзе незалежнасці і, аднак, працягвае цярпець з прычыны падзелу», — заўважае Джаванні Марыя Віян. У ватыканскім штотыднёвіку згадваецца гамілія, прамоўленая Папам у суботу, 5 чэрвеня 2010 г., у Нікасіі і прысвечаная «таямніцы крыжа». У гаміліі Святы Айцец нагадаў, што «чалавек не можа сам вылечыцца ад наступстваў уласных грахоў» — таму «крыж з’яўляецца не толькі сімвалам цярпення, але найважнейшым сімвалам, якога патрабуе свет». «Менавіта таму, што ён выяўляе перамогу Хрыста над усялякім злом, асабліва з апошнім ворагам, якім ёсць смерць, крыж азначае праўдзівую надзею, якая не знікае. Сёння на Блізкім і Сярэднім Усходзе гэтую надзею выпраменьвае кожны хрысціянін, які вызнае таямніцы крыжа, нягледзячы на цяжкасці і пераслед», — цытуе ватыканскае выданне словы Пантыфіка. |


Чарговы нумар штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» прысвечаны візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Кіпр. Галоўны рэдактар выдання Джаванні Марыя Віян называе гэтае падарожжа Папы «поспехам, які варта запомніць».
для друку
Ватыканскае радыё