Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«L’Osservatore Romano»: візіт Папы на Кіпр — поспех, які варта запомніць
Святы Айцец
08.06.2010 13:27

Чарговы нумар штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» прысвечаны візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Кіпр. Галоўны рэдактар выдання Джаванні Марыя Віян называе гэтае падарожжа Папы «поспехам, які варта запомніць».

У каментарыі, падсумоўваючым падарожжа Пантыфіка, рэдактар штотыднёвіка спасылаецца на словы Бэнэдыкта XVI, прамоўленыя ім падчас сустрэчы з жыхарамі вострава. «Гэтае 16-е замежнае падарожжа за час Пантыфікату Папы, выразна прадстаўленае як працяг падарожжа ў Святую Зямлю, было важным найперш для гэтага міжземнаморскага вострава, які святкуе 50-годдзе незалежнасці і, аднак, працягвае цярпець з прычыны падзелу», — заўважае Джаванні Марыя Віян.

У ватыканскім штотыднёвіку згадваецца гамілія, прамоўленая Папам у суботу, 5 чэрвеня 2010 г., у Нікасіі і прысвечаная «таямніцы крыжа». У гаміліі Святы Айцец нагадаў, што «чалавек не можа сам вылечыцца ад наступстваў уласных грахоў» — таму «крыж з’яўляецца не толькі сімвалам цярпення, але найважнейшым сімвалам, якога патрабуе свет». «Менавіта таму, што ён выяўляе перамогу Хрыста над усялякім злом, асабліва з апошнім ворагам, якім ёсць смерць, крыж азначае праўдзівую надзею, якая не знікае. Сёння на Блізкім і Сярэднім Усходзе гэтую надзею выпраменьвае кожны хрысціянін, які вызнае таямніцы крыжа, нягледзячы на цяжкасці і пераслед», — цытуе ватыканскае выданне словы Пантыфіка.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.