Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У ліпені Святы Айцец будзе маліцца пры труне з парэшткамі святога Цэлестына V |
Святы Айцец |
17.06.2010 13:40 |
Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, у ліпені 2010 г. Бэнэдыкт XVI наведае рэгіён Абруццо на беразе Адрыятычнага мора, які ў мінулым годзе пацярпеў ад землятрусу. У выніку стыхійнага бедства загінулі 300 чалавек і больш 65 тысяч італьянцаў засталіся без даху над галавой. Сёлета Пантыфік наведае горад Сулмона. Год таму Святы Айцец пабываў у Аквіле і наведаў базыліку Санта Марыя ды Калемаджо, дзе маліўся пры шкляной труне з парэшткамі папы Цэлестына V. Тады ж Бэнэдыкт XVI абвясціў юбілейны год у гонар гэтага Папы — з 28 жніўня 2009 г. па 29 жніўня 2010 г. — у 800–ю гадавіну з дня яго нараджэння. На працягу гэтага перыяду парэшткі святога пілігрымавалі па ўсім рэгіёне Абруццо. Бэнэдыкт XVI ушануе іх падчас свайго сёлетнягя візіту.
2009 г., базыліка Санта Марыя ды Калемаджо |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.