Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У ліпені Святы Айцец будзе маліцца пры труне з парэшткамі святога Цэлестына V
Святы Айцец
17.06.2010 13:40

Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, у ліпені 2010 г. Бэнэдыкт XVI наведае рэгіён Абруццо на беразе Адрыятычнага мора, які ў мінулым годзе пацярпеў ад землятрусу. У выніку стыхійнага бедства загінулі 300 чалавек і больш 65 тысяч італьянцаў засталіся без даху над галавой. Сёлета Пантыфік наведае горад Сулмона.


Год таму Святы Айцец пабываў у Аквіле і наведаў базыліку Санта Марыя ды Калемаджо, дзе маліўся пры шкляной труне з парэшткамі папы Цэлестына V. Тады ж Бэнэдыкт XVI абвясціў юбілейны год у гонар гэтага Папы — з 28 жніўня 2009 г. па 29 жніўня 2010 г. — у 800–ю гадавіну з дня яго нараджэння. На працягу гэтага перыяду парэшткі святога пілігрымавалі па ўсім рэгіёне Абруццо. Бэнэдыкт XVI ушануе іх падчас свайго сёлетнягя візіту.

 

 

 2009 г., базыліка Санта Марыя ды Калемаджо

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.