Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец аб значэнні крыжа ў жыцці хрысціяніна |
Святы Айцец |
21.06.2010 13:26 |
![]() Святы Айцец у разважаннях звярнуўся да святой Імшы ў базыліцы святога Пятра, падчас якой удзяліў сакрамэнт святарства чатырнаццаці дыяканам Рымскай дыяцэзіі. «Сакрамэнт святарства ўказвае з боку Бога на Яго клапатлівую блізкасць з людзьмі, а з боку тых, якія яго прымаюць, поўную гатоўнасць, каб стаць прыладай гэтай блізкасці праз радыкальную любоў да Хрыста і Касцёла», — адзначыў Папа. «Браць крыж азначае быць зацікаўленым у пераадольванні граху, які перашкаджае на шляху да Бога, прымаць штодня волю Пана, узрастаць у веры перад абліччам праблем, цяжкасцяў, цярпенняў», — падкрэсліў Пантыфік, — «Няхай Пан так учыніць, каб мы мелі сваю надзею ў Ім, упэўненыя, што, ідучы за Ім з нашым крыжом, дасягнём святла змёртвыхпаўстання». Напрыканцы малітвы «Анёл Панскі» Святы Айцец даручыў мацярынскай апецы Марыі новых святароў, просячы каб «заўсёды былі вернымі вучнямі, адважнымі вестунамі Божага слова і ахоўнікамі Яго дароў збаўлення». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.