Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец уручыць палій 38 іерархам |
Святы Айцец |
22.06.2010 10:48 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць святую Імшу ў базыліцы св. Пятра ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў. Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, падчас літургіі, 29 чэрвеня 2010 г. Пантыфік уручыць паліі 38 прызначаным за апошнія дванаццаць месяцаў арцыбіскупам і мітрапалітам. Па традыцыі ва ўрачыстасці прыме ўдзел дэлегацыя Канстанцінопальскага Патрыярхату. Ужо на працягу пяці год гэта ўрачыстасць з’яўляецца папскім днём Бэнэдыкта XVI, а таксама днём асаблівай еднасці з наступнікам святога Пятра і Апостальскай Сталіцай. Палій (лац. pallium) — элемент літургічнага адзення ў выглядзе вузкай стужкі з белай авечай воўны з вышытымі воўнаю чорнымі крыжамі; на канцах — з абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі свінца. Насіць палій мае права Святы Айцец (падчас кожнай Літургіі), а таксама адзначаныя асаблівым гонарам іерархі Касцёла (толькі на вялікія святы). Палій Святога Айца сімвалізуе паўнату яго ўлады, палій арцыбіскупаў — паслухмянасць Папе і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.