Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальская Сталіца пацвердзіла запланаваны візіт Папы ў Вялікабрытанію
Святы Айцец
08.07.2010 12:14

Апостальская Сталіца афіцыйна пацвердзіла, што з 16 па 19 верасня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Вялікабрытанію. Адпаведны камунікат выдала Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.

У дакуменце сцвярджаецца, што Бэнэдыкт XVI прыняў запрашэнне каралевы Елізаветы ІІ і каталіцкіх епіскапатаў Англіі, Уэльса і Шатландыі. Пантыфік сустрэнецца з каралевай Вялікабрытаніі ў яе палацы ў Эдынбургу, узначаліць святую Імшу ў Бэлах’юстан-парку ў Глазго, сутрэнецца з прадстаўнікамі свету палітыкі і культуры ў Вэстмінстэрскім палацы, прыме ўдзел у экуменічным набажэнстве ў Вэстмінстэрскім абацтве, узначаліць літургію ў катэдры Вэстмінстэра і малітоўныя чуванні ў лонданскім Гайд-парку.

Апошнім пунктам падарожжа Папы ў Вялікабрытанію стане беатыфікацыя Слугі Божага кардынала Джона Генры Ньюмана ў Кофтан-парку ў Бірмінгеме.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.