Новая кніга Бэнэдыкта XVI аб любові да Хрыста |
Святы Айцец |
21.07.2010 11:06 |
«Gli amici di Gesù» («Сябры Хрыста») — так называецца новая кніга Святога Айца Бэнэдыкта XVI. У кнізе, якая выйшла ў Італіі, сабраны катэхезы Папы аб св. Паўле і іншых апосталах, прамоўленыя падчас аўдыенцый у Апостальскай Сталіцы. Як адзначаецца ў ватыканскім штотыднёвіку «L’Osservatore Romano», кніга адрасавана перш за ўсё дзецям і моладзі. «Папа бярэ нас на рукі і спадарожнічае нам у адкрыцці таго, кім былі першыя вучні Хрыста, як яны сустрэліся з Ім і як зразумелі, што хочуць застацца з Ім назаўсёды, — гаворыцца ў чарговым нумары выдання. — Папа вяртаецца разам з намі на дзве тысячы год назад, адкрывае нам тое, што Езус казаў і рабіў людзям: мы можам апынуцца на беразе Ярдану разам з Янам Хрысціцелем, разам з Андрэем і Янам, якія пытаюцца ў Пана, дзе Ён жыве… Гаворачы аб Яне, наймалодшым і любімым вучні Хрыста, які падчас Апошняй Вячэры кладзе галаву на грудзі Езуса, Бэнэдыкт XVІ піша: „Няхай Пан дапаможа нам навучыцца ў Яна жыць так, каб адчуваць, што Хрыстус палюбіў нас да канца, і прысвяціць Яму жыццё“». |