Бэнэдыкт XVI заклікаў да салідарнасці з Расіяй у сувязі з прыроднымі пажарамі |
Святы Айцец |
04.08.2010 16:49 |
«Мае думкі зараз аб народах, якія ў гэты перыяд закрануты буйнымі прыроднымі катастрофамі, што прынеслі чалавечыя ахвяры, раненні, матэрыяльны ўрон, пакінулі без даху над галавой многіх людзей, — адзначыў Пантыфік. — Перш за ўсё я думаю аб вялікіх пажарах у Расійскай Федэрацыі і аб спусташальных паводках у Пакістане і Афганістане». Папа дадаў, што моліцца аб ахвярах гэтых катастрофаў і выказвае духоўную блізкасць з тымі, хто сутыкнуўся з бедствамі. Святы Айцец таксама папрасіў Бога аб падтрымцы людзей, якія ў дадзены момант перажываюць цярпенні і цяжкасці. |