Новая кніга Бэнэдыкта XVI з’явіцца 13 сакавіка наступнага года |
Святы Айцец |
24.08.2010 13:26 |
Другі том кнігі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» з’явіцца 13 сакавіка 2011 г. у 20 краінах свету. Зараз над кнігай працуюць ватыканскія перакладчыкі. Наклад новага выдання перавышае 2 мільёны экземпляраў. Як паінфармаваў дырэктар выдавецтва «Libreria Editrice Vaticana» Апостальскай Сталіцы кс. Джузэппэ Коста SDB, тэкст кнігі ўжо перакладзены на 18 моў. Тэмай кнігі, якая выйдзе ў свет у першую нядзелю Вялікага посту, з’яўляецца Пасхальная Містэрыя, або мука, смерць і ўваскрасенне Хрыста. Усе пераклады павінны быць гатовыя да 15 студзеня 2011 г. Тады тэкст будзе перададзены ў выдавецтвы, якія падрыхтуюць кнігу да друку. «Мы хочам, каб гэтая прэм’ера стала падзеяй сусветнай, міжнароднай», — прызнаецца дырэктар ватыканскага выдавецтва. Як паведаміў кс. Коста, да выдання другога тома кнігі Папы Ватыкан ставіцца інакш, чым да выдання першага. На гэты раз пераклад даручаны супрацоўнікам Дзяржаўнага сакратарыяту, а не, як раней, перакладчыкам, не звязаным з Апостальскай Сталіцай. Пагадненні на выданне кнігі падпісаны з каталіцкімі, а не свецкімі выдавецтвамі. |