Бэнэдыкт XVI: музыка Моцарта — прамень нябеснага хараства |
Святы Айцец |
08.09.2010 12:44 |
«Кожны раз, калі слухаю яго музыку, не магу не звярнуцца думкамі да майго парафіяльнага касцёла, дзе, калі быў маленькім хлопчыкам, кожную нядзелю чуў яго Імшу, — адзначыў пасля канцэрта Святы Айцец. — Усім сэрцам я чуў, як да мяне дакранаўся прамень нябеснага хараства; гэтае ўражанне вяртаецца з кожным разам, як і сёння, калі я слухаў гэтае вялікае і драматычнае разважанне аб смерці». Папа выказаў перакананне, што атмасфера музыкі Моцарта, у якой «усё прабывае ў гармоніі, з’яўляецца дарам ласкі Божай, але таксама і плёнам жывой веры Моцарта». Па словах Пантыфіка, кампазітар «асабліва ў сваёй сакральнай музыцы здолеў даць светлы адказ Божай любові, якая дае надзею, нават тады, калі жыццё чалавека раздзіраюць цярпенне і смерць». |