Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа аб сваім будучым падарожжы ў Вялікабрытанію
Святы Айцец
08.09.2010 16:50

«Няхай Бог благаславіць народ Вялікабрытаніі!» — сказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, звяртаючыся да англійскіх пілігрымаў, якія прымалі ўдзел у агульнай аўдыенцыі 8 верасня 2010 г. Перад сваім падарожжам у Вялікабрытанію Папа падкрэсліў, што для яго будзе вялікай радасцю беатыфікацыя кардынала Джона Генры Ньюмана, якая адбудзецца ў Бірмінгеме 19 верасня.

Святы Айцец дадаў, што бачыць тыя шматлікія высілкі, якія ўкладзены ў падрыхтоўку яго візіту. Папа звярнуў увагу на ўдзел каталіцкай супольнасці, ураду і мясцовых уладаў у Шатландыі, Лондане і Бірмінгеме.

Гаворачы аб беатыфікацыі кардынала Ньюмана, Пантыфік адзначыў: «Гэты сапраўды вялікі англічанін вёў узорнае святарскае жыццё і праз сваю шырокую дзейнасць унёс трывалы ўклад у жыццё Касцёла і грамадства, як у сваёй краіне, так і ў многіх іншых частках свету». Папа дадаў, што моліцца аб тым, каб многія людзі скарысталі з мудрасці кардынала Ньюмана і каб гэты іерарх стаў для іх прыкладам святасці жыцця.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.