Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апублікавана праграма мерапрыемстваў з удзелам Бэнэдыкта XVI |
Святы Айцец |
14.09.2010 13:37 |
13 верасня 2010 г. Служба папскіх літургічных цэлебрацый апублікавала праграму афіцыйных мерапрыемстваў на кастрычнік і лістапад гг., у якіх прыме ўдзел Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. У нядзелю, 3 кастрычніка, Папа прыбудзе з візітам у сталіцу Сіцыліі Палерма, дзе сустрэнецца з маладымі сем’ямі і моладдзю рэгіёна.
Раніцай у нядзелю, 10 кастрычніка, у базыліцы св. Пятра Пантыфік узначаліць цырымонію адкрыцця Спецыяльнай асамблеі Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу. 17 кастрычніка на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане Святы Айцец абвесціць святымі благаслаўлёных кс. Станіслава Казімерчыка, а. Альфрэда (Андрэ) Бэссэта, с. Хуану Хасефу (Кандыда Марыя дэ Хіесус Сіпітрыя і Барыёла), с. Марыю Алену (Марыя Крыжа Мак-Кілап), Джулію Сальцана і с. Камілу (Батысту) да Варана. 24 кастрычніка ў ватыканскай базыліцы адбудзецца цырымонія закрыцця Спецыяльнай асамблеі Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу. У чацвер, 4 лістапада, у базыліцы св. Пятра Папа будзе цэлебраваць святую Імшу ў памяць аб кардыналах і біскупах Касцёла, якія памерлі ў гэтым годзе. 6–7 лістапада Пантыфік наведае Сант’яга дэ Кампастэла і Барселону (Іспанія). |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.