Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прыбывае з візітам у Вялікабрытанію |
Святы Айцец |
16.09.2010 10:44 |
Сёння, 16 верасня 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыбывае з афіцыйным візітам у Вялікабрытанію. Гэта першая афіцыйная паездка главы Святога Пасаду ў гэтую краіну за 5 стагоддзяў.
У адрозненне ад свайго папярэдніка Яна Паўла ІІ, візіт якога ў Вялікабрытанію ў 1982 г. быў толькі душпастырскім, Бэнэдыкт XVI сустрэнецца таксама з дзяржаўнымі дзеячамі краіны. Паездка Пантыфіка распачнецца са сталіцы Шатландыі — Эдынбурга, куды Папа прыбудзе раніцай. У аэрапорце Святога Айца сустрэне муж каралевы Вялікабрытаніі герцаг Эдынбургскі прынц Філіп. Адтуль Папа накіруецца ў палац Халіруд — каралеўскую рэзідэнцыю ў цэнтры Эдынбурга, дзе будзе ўрачыста прыняты каралевай Елізаветай ІІ. Сёння запланаваны таксама абед Папы з кардыналам Кітам О’Брайанам і святая Імша, якую Пантыфік будзе цэлебраваць у Глазго. На гэтым шатландская частка візіту Папы будзе завершана. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.