Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«L’Osservatore Romano» падсумоўвае візіт Папы ў Вялікабрытанію
Святы Айцец
21.09.2010 11:21
«La luce gentile» (сардэчнае святло) — такую назву галоўны рэдактар штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян даў падсумаванню візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію, што адбываўся з 16 па 19 верасня 2010 г. Публіцыст кажа пра «святло Хрыста, якое хрысціяне Усходу ў вячэрняй малітве называюць „радасным“ (phòs hilaròn), а кардынал Джон Генры Ньюман, беатыфікацыя якога адбылася ў нядзелю, адчуў і апісаў як „сардэчнае“ (kindly light)».
 
У гэтым святле, як адзначаецца ў выданні, паездка Папы была поўным поспехам, што пацвярджаюць таксама многія мас-медыя, як у самой Вялікабрытаніі, так і ва ўсім свеце.   

Тое, што чаканні няўдачы ад гэтага візіту не спраўдзіліся, на думку Віяна, трэба «прыпісаць таму, як Бэнэдыкт XVI выступаў падчас свайго падарожжа: з прастатой і адкрытасцю». Дзякуючы ж брытанскім сродкам масавай інфармацыі, якія шырока інфармавалі аб жэстах, выступленнях Папы і ўсіх момантах яго дасканала падрыхтаванага візіту, шмат людзей маглі ўбачыць Пантыфіка. 

Па словах галоўнага рэдактара ватыканскага штотыднёвіка, гэтае падарожжа было «гістарычным, асабліва адзначаным афіцыйнай і сардэчнай сустрэчай з Елізаветай ІІ, каралевай, якая карыстаецца агульнай павагай, а таксама ўрачыстай сустрэчай з грамадскімі ўладамі ў Вестмінстэр Холе, дзе Папа аддаў пашану інстытуцыі брытанскага парламенту ў размовах з некаторымі палітычнымі лідэрамі і з прэм’ерам Дэвідам Кэмеранам, які ў сваёй прамове падкрэсліў пазітыўны ўклад рэлігіі ў грамадскае жыццё».

Віян згадвае і аб экуменічным вымярэнні візіту Папы, кажучы аб «прыязні з архіепіскапам Кентэрберыйскім Роўэнам Уільямсам».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.