Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У кастрычніку Папа наведае Сіцылію
Святы Айцец
22.09.2010 10:55
У кастрычніку 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Сіцылію. Гэтая аднадзённая паездка стане ўжо чацвёртым за бягучы год пастырскім візітам Папы.
 
3 кастрычніка ў 10.30 Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу пад адкрытым небам на адной з плошчаў сталіцы краіны Палерма. Затым адбудзецца нядзельная малітва «Анёл Панскі». Пасля Святы Айцец прыме ўдзел у рэгіянальнай канферэнцыі каталіцкіх сем’яў, сустрэнецца са святарамі і семінарыстамі ў катэдральным касцёле Палерма, а затым, на плошчы горада, — з мясцовай моладдзю. 

«Мы хочам прадставіць Святому Айцу і ўсяму свету сапраўдны твар Сіцыліі — не смеццевы крызіс, мафію і сацыяльныя праблемы, а нашу гісторыю, адзначаную подзвігам святых», — адзначыў на прэс-канферэнцыі перад візітам Папы арцыбіскуп Палерма Паоло Рамера. 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.