Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вядома праграма візіту Бэнэдыкта XVI у Іспанію
Святы Айцец
24.09.2010 15:35
6–7 лістапада 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Іспанію. Месцамі візіту Папы стануць Санцьяга дэ Кампастэла, дзе Пантыфік пабывае з нагоды Юбілейнага года Кампастэлы, і Барселона.
 
6 лістапада ў 8.30 самалёт Святога Айца вылеціць у Санцьяга дэ Камспастэла, куды прыбудзе ў 11.30. У мясцовым аэрапорце адбудзецца прывітальная цырымонія і прамова Папы. Затым Пантыфік сустрэнецца з наследнікам трону прынцам Аўстрыі Філіпам і яго жонкай. 

У 13 гадзін Папа прыбудзе ў катэдральны касцёл горада, дзе знаходзіцца труна св. Якуба, і звернецца з прывітальнымі словамі да прысутных. Затым у Арцыбіскупскім палацы адбудзецца абед разам з іспанскімі кардыналамі і членамі Выканаўчага камітэту Канферэнцыі Біскупаў Іспаніі. У 16.30 на плошчы перад катэдрай Пантыфік будзе цэлебраваць святую Імшу з нагоды Юбілейнага года Кампастэлы і прамовіць гамілію. У 19.15 Святы Айцец вылеціць у Барселону. 

7 лістапада, у нядзелю, Папа прыбудзе ў 9.30 у касцёл Святой Сям’і, дзе ў музейнай зале адбудзецца прыватная сустрэча з каралём Іспаніі Янам Каралем і яго жонкай. У 10 гадзін распачнецца святая Імша, падчас якой адбудзецца асвячэнне касцёла і алтара. Напрыканцы літургіі Пантыфік разам з вернікамі прамовіць малітву «Анёл Панскі». 

У 17.15 Бэнэдыкт XVI наведае дабрачынна-грамадскую службу Nen Déu (Божага Дзіцятка). У 18.30 адбудзецца цырымонія развітання ў аэрапорце Барселоны і прамова Папы. 

Гэты візіт Святога Айца ў Іспанію стане другім за перыяд яго Пантыфікату. Першы раз Бэнэдыкт XVI наведаў краіну 8–9 ліпеня 2006 г. з нагоды V Сусветнай сустрэчы сем’яў у Валенсіі. У наступным годзе плануецца візіт Папы ў Мадрыд, дзе 16–21 жніўня будуць праходзіць мерапрыемствы XXVI Сусветнага дня моладзі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.