Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
1 кастрычніка Святы Айцец вернецца ў Рым
Святы Айцец
27.09.2010 13:54
Бэнэдыкт XVI 1 кастрычніка 2010 г. вернецца ў Рым з летняй рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа. Увечары Пантыфік праслухае канцэрт, які ў гонар яго арганізуе італьянскі энергетычны канцэрн «ENI».

Сёлета Святы Айцец адмовіўся ад запрашэння з горнага мястэчка Ле-Комб, дзе ён адпачываў у мінулым годзе, і вырашыў правесці свой водпуск у папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.

Падчас адпачынку Папа працаваў над новай энцыклікай, а таксама над трэцім томам кнігі «Езус з Назарэта». У летняй рэзідэнцыі Пантыфіка наведаў яго кс. прэлат Георг Ратцынгер, а таксама яго вучні, для якіх Святы Айцец правёў семінар.

Падчас летняга водпуску Папы традыцыйныя агульныя аўдыенцыі і нядзельная малітва «Анёл Панскі» праводзіліся не ў Апостальскай Сталіцы, а ў Кастэль Гандольфа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.