Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец і ўдзельнікі Сіноду Біскупаў праслухалі «Рэквіем» Вердзі |
Святы Айцец |
19.10.2010 13:36 |
18 кастрычніка 2010 г. для Святога Айца Бэнэдыкта XVI і ўдзельнікаў Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу, пасяджэнне якога праходзіць у Ватыкане, прагучаў «Рэквіем» Джузэпэ Вердзі. Твор знакамітага італьянскага кампазітара выканалі аркестр «Klang Verwaltung» з Мюнхена (Германія) і хор «Neubeuern».
Напісаная ў 1874 г. праца Вердзі ўпершыню была выканана з нагоды першай гадавіны смерці Алессандро Мандзоні, італьянскага пісьменніка, аўтара рамана «Заручаныя». «Вердзі аддаў усё сваё жыццё, старанна даследуючы сэрца чалавека, у сваіх працах ён высунуў на першы план драму чалавечага быцця, — адзначыў Папа напрыканцы канцэрта. — Яго тэатр поўны няшчасных душаў, церпячых пераслед, ахвяр. Гэтае трагічнае бачанне чалавечага лёсу адлюстравана ў многіх частках яго Пахавальнага Рэквіема, дзе мы дакранаемся непазбежнай рэальнасці смерці і фундаментальнага пытання трансцэндэнтнага свету». Пантыфік назваў твор кампазітара «музычнай базылікай» і дадаў, што ён з’яўляецца «апісаннем духоўнай драмы чалавека перад усемагутным Богам, чалавека, які не можа пазбегнуць вечнага пытання аб сваім уласным існаванні». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.