Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«L’Osservatore Romano»: гістарычны і сімвалічны візіт Папы ў Іспанію
Святы Айцец
09.11.2010 13:15

Гістарычным і сімвалічным па значэнні назваў галоўны рэдактар «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Іспанію. У новым нумары штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы падсумоўваецца паездка Папы.

Галоўны рэдактар выдання называе Іспанію «вялікай краінай з глыбокімі хрысціянскімі традыцыямі, якая, хоць і будучы ў вялікай меры пазначана свецкімі тэндэнцыямі, аднак здолела прыняць Папу з сімпатыяй і выслухаць з увагай».

Маршрут паездкі, які ўключаў Санцьяга дэ Кампастэла і Барселону, «сімвалічна адпавядаў гісторыі гэтай краіны». «Праз гэтае падарожжа наступнік Пятра яшчэ выразней указаў сэнс свайго шляху і шляху Касцёла: прэзентаваць свету Бога, які з’яўляецца сябрам чалавека, і запрашаць людзей у дом Бога. Дом, прыгажосць якога выяўляецца ў хвале падчас вітання пілігрымаў, што прыбывалі ў Санцьяга дэ Кампастэла і Барселону, да таго Божага «лесу», які Гаўдзі, мастак і сапраўдны хрысціянін, жадаў зрабіць цэнтрам горада. Для таго, каб людзі бачылі прысутнасць Бога сярод іх, сузіралі Яго невыказныя дзівосы і маглі Яго прыняць», — адзначаецца ў штотыднёвіку Апостальскай Сталіцы.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.