Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI заклікае ўдзельнікаў саміту ў Сеуле да рашэнняў на карысць сапраўднага дабра чалавека
Святы Айцец
11.11.2010 13:36

11 лістапада 2010 г. у Сеуле (Паўднёвая Карэя) распачынаецца саміт G-20 — сустрэча лідэраў краін, якія прадстаўляюць 20 буйнейшых эканомік свету. З нагоды саміту Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да Прэзідэнта краіны Лі Мён Бака.

У пасланні Папа адзначыў, што сустрэча, якая мае сусветны маштаб, адначасова пацвярджае значэнне Азіі ў эканоміцы ХХІ ст. Пантыфік нагадаў, што на прадстаўнікоў найбольш развітых краін, якія прымаюць удзел у мерапрыемстве, скіраваны вочы ўсяго свету.

Святы Айцец указвае на неабходнасць уліку ў рашэннях, якія будуць прыняты ў ходзе саміту, сродкаў, неабходных для пераадолення крызісу, і жадае яго ўдзельнікам прымаць рашэнні «трывалыя, ураўнаважаныя і справядлівыя». «Усведамляйце, што прынятыя рашэнні будуць функцыянальнымі толькі тады, калі іх канчатковай мэтай будзе сапраўднае і інтэгральнае развіццё чалавека», — адзначаецца ў пасланні. Бэнэдыкт XVI перасцерагае перад тым, каб вынікі пасяджэння ў Сеуле не прывялі да прывілеяванай пазіцыі асобных краін за кошт іншых. «Саміт G-20 адкажа на надзеі, якія пакладаюцца на яго, калі перад абліччам розных праблем, што перажываюць народы, здолее знайсці шлях агульнага дабра і выкажа волю да супрацоўніцтва дзеля яго дасягнення», — падкрэслівае Папа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.