Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Ватыкане з’явіцца фонд імя Ёзафа Ратцынгера |
Святы Айцец
|
19.11.2010 15:28 |
26 лістапада 2010 г. у Прэс-службе Апостальскай Сталіцы адбудзецца прэзентацыя ватыканскага фонду імя Ёзафа Ратцынгера — папы Бэнэдыкта XVI. Старшынёй навуковай рады фонду будзе былы папскі вікарый для Рыма кардынал Камілло Руіні, а ўзначаліць фонд старшыня адміністрацыйнай рады Ватыканскай тыпаграфіі кс. прэлат Джузэппэ Скоцці.
Сёння існуюць 4 фонды імя Бэнэдыкта XVI. У 2008 г. «Круг вучняў Ёзафа Ратцынгера» заснаваў у Мюнхене (Германія) фонд імя Ёзафа Ратцынгера — папы Бэнэдыкта XVI. На чале рады фонду стаіць былы рэктар духоўнай семінарыі ў Бамбергу кс. Міхель Хофман. Члены фонду таксама прымуць удзел у прэзентацыі.
Фонд у Мюнхене служыць развіццю тэалогіі «ў духу вучэння прафесара Ратцынгера» і пашырэнні духоўнасці Папы. Фонд падтрымлівае таксама маладых тэолагаў, якія вядуць навуковыя працы па тэалагічнай спадчыне кардынала Ратцынгера.
Акрамя гэтага, існуюць яшчэ тры фонды, звязаныя з асобай Пантыфіка, — у Ратысбоне, Мюнхене і ў Марктль-ам-Інн, які з’яўляецца родным горадам Святога Айца.
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.