| Папа наведае сваю радзіму ў 2011 г. |
| Святы Айцец |
| 19.11.2010 16:01 |
|
Як паведамляецца ў камюніке епіскапату Германіі, Папа наведае Берлін, Фрайбург і Эрфурт. «Мы шчаслівыя, што Святы Айцец прыняў запрашэнне Прэзідэнта Крыстыяна Вульфа і нашага епіскапату», — адзначыў старшыня епіскапату арцыбіскуп Роберт Цолліч. Іерарх падкрэсліў, што візіт Бэнэдыкта XVI будзе важнай падзеяй у жыцці Германіі і мясцовага Касцёла, стане натхненнем для многіх людзей. Па словах арцыбіскупа, перад святамі Божага Нараджэння, верагодна, стануць вядомы падрабязнасці запланаванага візіту Папы на сваю радзіму. |


У наступным годзе Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Германію. Па інфармацыі нямецкага епіскапату, візіт адбудзецца, хутчэй за ўсё, у верасні. Гэта будзе першы афіцыйны візіт Папы ў Германію, бо ў 2005 г. Пантыфік пабываў там у межах Сусветнага дня моладзі, а яго візіт у 2006 г. у Баварыю меў прыватны характар.
для друку
Ватыканскае радыё