Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа наведае сваю радзіму ў 2011 г.
Святы Айцец
19.11.2010 16:01

У наступным годзе Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Германію. Па інфармацыі нямецкага епіскапату, візіт адбудзецца, хутчэй за ўсё, у верасні. Гэта будзе першы афіцыйны візіт Папы ў Германію, бо ў 2005 г. Пантыфік пабываў там у межах Сусветнага дня моладзі, а яго візіт у 2006 г. у Баварыю меў прыватны характар.

Як паведамляецца ў камюніке епіскапату Германіі, Папа наведае Берлін, Фрайбург і Эрфурт. «Мы шчаслівыя, што Святы Айцец прыняў запрашэнне Прэзідэнта Крыстыяна Вульфа і нашага епіскапату», — адзначыў старшыня епіскапату арцыбіскуп Роберт Цолліч. Іерарх падкрэсліў, што візіт Бэнэдыкта XVI будзе важнай падзеяй у жыцці Германіі і мясцовага Касцёла, стане натхненнем для многіх людзей. Па словах арцыбіскупа, перад святамі Божага Нараджэння, верагодна, стануць вядомы падрабязнасці запланаванага візіту Папы на сваю радзіму.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.