Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У верасні 2011 г. Папа наведае Анкону
Святы Айцец
29.11.2010 15:36

У 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае горад Анкона, які знаходзіцца на поўначы Італіі. 11 верасня Папа ўзначаліць там святую Імшу з нагоды завяршэння Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу.

У наступным годзе Пантыфік плануе наведаць таксама іншыя італьянскія гарады: Венецыю (7–8 мая), Сан Марына (19 чэрвеня) і Ламецыя Тэрме ў Калабрыі (9 кастрычніка).

Замежнымі краінамі, дзе плануе пабываць Папа ў наступным годзе, стануць Харватыя (у чэрвені), Іспанія (у жніўні), Германія (у верасні) і Бенін (у лістападзе).

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.