Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У перыяд Божага Нараджэння Пантыфік сустрэнецца з беднымі і хворымі дзецьмі |
Святы Айцец |
14.12.2010 14:54 |
У перыяд святаў Божага Нараджэння адбудзецца супольны пасілак Бэнэдыкта XVI з убогімі, якімі апякуюцца Сёстры Місіянеркі Любові. Пантыфік наведае гэтых дзяцей у клініцы Джэмэллі. 26 снежня ў 13.00 па мясцовым часе ў зале Паўла VI Святы Айцец прыме ўдзел у абедзе, які будзе арганізаваны для ўбогіх людзей. Такім чынам Пантыфік прагне ўшанаваць 100-годдзе народзінаў заснавальніцы ордэна — бл. Маці Тэрэзы Калькуцкай. 5 студзеня 2010 г., у вігілію ўрачыстасці Аб’яўлення Пана, Святы Айцец наведае дзяцей у педыятрычным аддзяленні Клінікі Агостыно Джэмэллі і асвяціць цэнтр для дзяцей з хваробамі пазваночніка. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.