Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падарожжы Святога Айца, запланаваныя на 2011 год
Святы Айцец
14.12.2010 18:19

Разам з абвешчанай біскупамі Германіі датай паездкі Святога Айца Бэнэдыкта XVI на сваю радзіму (22–25 верасня) вядомы таксама каляндар іншых падарожжаў Папы, запланаваных на 2011 год. Як паведамляе Ватыканскае радыё, гэта будуць чатыры візіты ў дыяцэзіі Італіі і чатыры замежныя паездкі.

7–8 мая Пантыфік наведае Аквілу і Венецыю (Італія). Гэта адбудзецца роўна праз 26 год пасля візіту Яна Паўла ІІ у гэтыя землі.

4–5 чэрвеня Святы Айцец пабывае ў Харватыі. У Загрэбе Папа будзе маліцца ля труны бл. Алаізія Стэпінаца.

Праз два тыдні, 19 чэрвеня, Бэнэдыкт XVI прыбудзе ў дыяцэзію Сан Марыно-Мантэфельтро, якая ахоплівае тэрыторыю Рэспублікі Сан Марыно і італьянскія землі.

18–21 жніўня Пантыфік узначаліць урачыстасці XXVI Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе (Іспанія).

11 верасня Папа накіруецца ў Анкону, дзе адбудзецца заканчэнне Італьянскага эўхарыстычнага кангрэсу.

22–25 верасня Святы Айцец плануе пабываць у Германіі. Паездка будзе ўключаць Берлін, Эрфурт і Фрайбург.

9 кастрычніка Пантыфік наведае гарады Ламезія Тэрме і Кертоса дзі Серра Сан Бруно ў Калабрыі.

Апошнім падарожжам Папы ў 2011 г. будзе візіт у Бенін з 18 па 20 лістапада, звязаны са 150-й гадавінай абвяшчэння Евангелля ў гэтай краіне. Таксама Святы Айцец абвесціць мясцовым біскупам Апостальскую адгартацыю — вынік пасяджэння Спецыяльнага Сіноду Біскупаў для Афрыкі, якое праходзіла ў Ватыкане ў кастрычніку 2009 г. Гэта будзе другая паездка Бэнэдыкта XVI у Афрыку.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.