Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа аб Касцёле ў В’етнаме: евангельскае пасланне прынесла шчодры плён
Святы Айцец
29.12.2010 15:00

«Справа сяўбы евангельскага паслання, распачатая калісьці місіянерамі, нягледзячы на многія цяжкасці, прынесла шчодры плён. Сярод іх першынства належыць святому мучаніку в’етнамцу Андрэю Зунг-Лаку і яго паплечнікам», — адзначаецца ў лісце Святога Айца Бэнэдыкта XVI кардыналу Івану Дыясу, прэфекту Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.

Індыйскі кардынал з’яўляецца спецыяльным папскім легатам у В’етнам. З 4 па 6 студзеня іерарх будзе кіраваць мерапрыемствамі на заканчэнне Юбілейнага года 350-й гадавіны паўстання ў гэтай краіне двух першых апостальскіх вікарыятаў і 50-годдзя ўстанаўлення там біскупстваў. Урачыстасці адбудуцца ў санктуарыі Маці Божай у Ла Вангу.

У лісце Папа падкрэслівае, што Касцёл у В’етнаме, з радасцю ўзгадваючы свае пачаткі, жадае ўзмацніць апостальскі запал, каб распачаць новую евангелізацыю. Звяртаючыся да дэвізу юбілейных мерапрыемстваў «Пойдзем разам з Маці абвяшчаць Евангелле», Святы Айцец дадае, што, не маючы магчымасці накіравацца ў В’етнам асабіста, даручае кардыналу Дыясу гэтую місію. «Як вучыць Другі Ватыканскі Сабор, Касцёл, пасланы Хрыстом як мэта аб’яўлення і ўдзялення Божай любові ўсім людзям і народам, усведамляе тое, што яшчэ павінен выканаць вялікую місійную справу», — гаворыцца ў лісце.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.