Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец маліўся за ахвяраў выбуху ў александрыйскай святыні |
Святы Айцец |
03.01.2011 13:30 |
2 студзеня 2011 г. пасля малітвы «Анёл Панскі» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся да сусветнай супольнасці з заклікам спыніць гвалт у Егіпце. Як вядома, у навагоднюю ноч у копцкай царкве ў Александрыі адбыўся выбух, у выніку якога загінуў 21 чалавек, каля ста атрымалі раненні. «Учора раніцай мы даведаліся аб сур’ёзным нападзе на копцкую хрысціянскую супольнасць у егіпецкай Александрыі. Гэты подлы жэст смерці, падобным чынам як і падкладанне цяпер бомбаў пад дамы хрысціянаў у Іраку, каб прымусіць іх да выезду, — гэта злачынства супраць Бога і ўсяго чалавецтва, якое менавіта ўчора малілася за мір і пачынала з надзеяй Новы год, — адзначыў Пантыфік. — Перад гэтай стратэгіяй гвалту, якая накіравана супраць хрысціян і аказвае ўплыў на ўсіх жыхароў, я малюся за ахвяры і іх родных і заахвочваю касцёльныя супольнасці трываць у веры і даваць сведчанне адмаўлення ад гвалту, як нас вучыць Евангелле. Думаю таксама аб шматлікіх пастырах, якія былі забіты ў 2010 годзе ў розных частках свету, іх таксама ўспамінаем перад Панам. Заставайцеся з’яднанымі ў Хрысце — нашай надзеі і нашым супакоі». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.