Папскія цэлебрацыі на бліжэйшыя тры месяцы |
Святы Айцец
|
25.01.2011 13:33 |
Стаў вядомы план мерапрыемстваў і літургічных цэлебрацый з удзелам
Святога Айца Бэнэдыкта XVI на працягу бліжэйшых трох месяцаў. Пра гэта
паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
2 лютага Папа ўзначаліць св. Імшу ў свята Ахвяравання Пана, якая адбудзецца ў ватыканскай базыліцы. 5 лютага падчас св. Імшы ў базыліцы св. Пятра Пантыфік удзеліць біскупскія пасвячэнні некалькім новым кандыдатам. 21 лютага Святы Айцец будзе прысутнічаць на кансісторыі па пытаннях кананізацыі святых.
Запланаваны ўдзел Бэнэдыкта XVI і ў вялікапосных рэкалекцыях, якія ў Ватыкане пройдуць з 13 па 19 сакавіка. 20 сакавіка Папа здзейсніць абрад пасвячэння новай святыні ў рымскай парафіі св. Габрыніяна з Інфэрнэтта.
17 красавіка, у Пальмовую нядзелю, Бэнэдыкт XVI узначаліць св. Імшу і працэсію, якая адбудзецца на плошчы Св. Пятра.
Падчас Пасхальнага Трыдуума 21 красавіка Святы Айцец узначаліць св. Імшу Хрызму. Вечарам у Вялікі Чацвер Папа будзе цэлебраваць св. Імшу Вячэры Пана ў базыліцы св. Яна на Латэране. На наступны дзень, у Вялікую пятніцу, Бэнэдыкт XVI узначаліць Крыжовы шлях, які па традыцыі пройдзе ў рымскім Калізеі. 23 красавіка Папа узначаліць літургію Пасхальнай вігіліі, што распачнецца у 21.00 у ватыканскай базыліцы.
У Велікодную нядзелю, 24 красавіка, Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць урачыстую св. Імшу на плошчы Св. Пятра ў 10.15. Пасля яе, у 12.00, Святы Айцец удзеліць урачыстае благаслаўленне «Urbi et orbi» («Гораду і свету»), а таксама звернецца да вернікаў на шматлікіх мовах, у тым ліку і беларускай.
|