Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма мерапрыемстваў СДМ у Мадрыдзе з Бэнэдыктам XVI |
Святы Айцец |
26.01.2011 13:06 |
Арганізатары Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе паінфармавалі, што з 18 па 21 жніўня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у дадзенай сустрэчы. Гэта будзе ўжо трэцяе падарожжа Пантыфіка ў Іспанію. Упершыню Пантыфік наведаў Іспанію ў 2006 г., калі ў Валенcіі праходзіла Сусветная сустрэча сем’яў. А ў 2010 г. Святы Айцец наведаў Барселону і Санцьяга дэ Кампастэла. Святы Айцец прыляціць у Мадрыд 18 жніўня пасля абеду. На наступны дзень Папа ўзначаліць набажэнства Крыжовага шляху з удзелам маладых людзей з 15 краін свету. 21 жніўня Бэнэдыкт XVI узначаліць святую Імшу на авіяцыйнай базе «Cuatro Vientos». Плануецца, што ў літургіі прымуць удзел каля 2 мільёнаў чалавек. У сустрэчы прыме ўдзел і моладзь з Беларусі. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.