Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец устанавіў новую касцёльную правінцыю ў Малаві |
Святы Айцец |
09.02.2011 17:12 |
9 лютага 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI устанавіў новую касцёльную правінцыю ў Малаві з сядзібай у Лілонгве — сталіцы гэтай паўднёва-афрыканскай краіны з 1975 г. У склад новай касцёльнай адзінкі, другой у Малаві, увайшла былая дыяцэзія Лілонгве, узнесеная сёння да архідыяцэзіі, а таксама дыяцэзіі Дэдза, Каронга і Мзузу. Былы біскуп Лілонгве Рэмі Джозеф Густаф Сэнт-Мары Марф узведзены да годнасці арцыбіскупа і прызначаны Мітрапалітам. Згодна з рашэннем Папы, Каталіцкі Касцёл у Малаві складаецца з дзвюх мітраполій: Блантайр, у якую ўваходзіць аднайменная дыяцэзія, а таксама Мангочы і Чынгвава, і Лілонгве з узгаданымі дыяцэзіямі. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.