Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI можа наведаць Ірак у 2012 г.
Святы Айцец
10.02.2011 17:57

Як паведаміла міністэрства турызму Ірака, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI можа наведаць Ур — месца нараджэння патрыярха Абрагама. Запыт наконт гэтага перададзены праз іракскага пасла пры Апостальскай Сталіцы.

Міністр турызму Ірака Хе Сумайсен паведаміў, што яго ведамства прапануе Пантыфіку магчымыя варыянты паездкі ў наступным годзе.

Горад Ур жадаў наведаць Слуга Божы Ян Павел ІІ. Разглядалася магчымасць візіту Папы ў Ірак у год 2000-гадовага юбілею хрысціянства, аднак паездка не адбылася з-за палітычнай сітуацыі, якая склалася вакол краіны.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.