Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вядома праграма візіту Папы ў Венецыю
Святы Айцец
11.02.2011 14:58

7–8 мая 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Венецыю і Аквілею (Італія). Аб дэталях паездкі паведаміў кардынал Анджэло Скола.

7 мая Папа сустрэнецца ў Аквілеі з арганізатарамі Дзён Касцёла Паўночнай Італіі, якія запланаваны на 2012 г. У другой палове дня Пантыфік прыбудзе ў Венецыю. Раніцай 8 мая ў прыгарадзе Местрэ адбудзецца ўрачыстая святая Імша.

Затым Святы Айцец сустрэнецца з духавенствам сабора св. Марка. Пасля Папа разам з прадстаўнікамі свету культуры і эканомікі наведае базыліку Санта Марыя дэлла Салютэ.

Візіт Пантыфіка завершыцца наведваннем і асвячэннем нядаўна адрамантаванай цэнтральнай бібліятэкі архідыяцэзіі Венецыі. Увечары 8 мая Бэнэдыкт XVI вернецца ў Ватыкан.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.