Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вядома праграма візіту Пантыфіка ў Сан-Марына
Святы Айцец
23.02.2011 14:11
22 лютага 2011 г. была абвешчана канчатковая праграма візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у дыяцэзію Сан-Марына-Мантэфельтро, якая ахоплівае тэрыторыю рэспублікі Сан-Марына і італьянскія землі. Як паведамлялася раней, візіт адбудзецца19 чэрвеня 2011 г.

Падарожжа пройдзе пад дэвізам «Пане, памнож нашу веру». Вера з’яўляецца асновай Касцёла, які, як адзначыў ардынарый дыяцэзіі біскуп Луіджы Нэгры, «крочыць па цяжкім шляху, каб аднавіць традыцыі, фундаментальныя для стварэння сучаснасці і будучыні».

Як паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Святога Айца прывітаюць дзяржаўныя і касцёльныя дэлегацыі. На стадыёне Серравалле Пантыфік узначаліць святую Імшу, прамовіць гамілію і памоліцца з вернікамі «Анёл Панскі». Пасля літургіі Папа наведае дом св. Юзафа, дзе адбудзецца ўрачысты абед. Тут жа запланавана сустрэча з арганізатарамі візіту і членамі Дыяцэзіяльнага міжнароднага фонду «Ян Павел II».

У другой палове дня распачнецца афіцыйная частка візіту. Пантыфік накіруецца на плошчу Свабоды, дзе адбудзецца вайсковы парад, пасля якога Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з капітанамі-рэгентамі Сан-Марына. Пасля сустрэчы Папа накіруецца ў базыліку Сан-Марына, дзе ўзначаліць непрацяглую адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту.

У 18.30 Папа вылеціць у бок Пенабіллі, дзе будзе праз 15 хвілін. Пасля афіцыйнага прывітання аўтамабіль з Пантыфікам накіруецца ў катэдральны касцёл, дзе адбудзецца непрацяглая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. На плошчы Віктара Эмануэля пройдзе сустрэча Святога Айца з моладдзю.

Каля 20-й гадзіны Пантыфік вылеціць у Ватыкан.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.