Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На наступным тыдні не будзе папскіх аўдыенцый |
Святы Айцец |
09.03.2011 16:48 |
Згодна з традыцыяй, у першы тыдзень Вялікага посту адбудуцца рэкалекцыі для Рымскай Курыі з удзелам Святога Айца. У сувязі з гэтым з 13 па 19 сакавіка не будзе папскіх аўдыенцый. Рэкалекцыйную навуку для працаўнікоў курыі прамовіць французскі кармэліт босы а. Франсуа Марыя Летэль, сакратар Папскай тэалагічнай акадэміі, выкладчык тэалогіі духоўнасці ў папскім універсітэце «Teresianum». Духоўныя практыкаванні пройдуць на тэму «Святло Хрыста ў сэрцы Касцёла — Ян Павел ІІ і тэалогія святых». Айцец Франсуа Марыя Летэль адзначае, што падчас рэкалекцый жадае звярнуць асаблівую ўвагу на святых, блізкіх Яну Паўлу ІІ: св. Людвіка Марыя Грыньён дэ Манфор, ад якога Вялікі Папа ўзяў дэвіз «Totus tuus», а таксама на св. духоўнасць Тэрэзы з Ліз’е. Рэкалекцыяніст падзеліцца разважаннямі і пра св. Ансэльма, св. Кацярыну з Сіены і св. Жанну д’Арк. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.